Грамадскі Балонскі Камітэт запускае новую серыю артыкулаў з гісторыямі зволеных выкладчыкаў. Мы прыводзім артыкулы цалкам, без рэдактуры. Усе аўтары маглі ў мэтах бяспекі хаваць імёны, назвы ВНУ і кафедр.
Гераіня гэтага артыкулу ўжо пісала для нас сваю гісторыю ў 2022 годзе, яе можна пачытаць па спасылцы тут. А зараз можна даведацца, як склалася жыццё Святланы праз два гады.
Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў падрыхтавалі дакумент для інфармавання зацікаўленых бакоў пра стан беларускай акадэміі ў 2023 годзе, дзе задакументавала доказы пераследу беларускай акадэміі ў выглядзе трох вялікіх частак: рэпрэсіі супраць студэнтаў/к і выкладчыкаў/ц з-за нязгоды з дзяржаўнай палітыкай, агульная палітыка беларускага рэжыма ў дачыненні да вышэйшай адукацыі і стан беларускай акадэміі ў замежжы, — а таксама зафіксавала агульны стан беларускай акадэміі за перыяд студзень – снежань 2023 года.
Хваля рэпрэсій у беларускай акадэміі, якая распачалася ў 2020 годзе, не ідзе на спад. Задзіночанне беларускіх студэнтаў напрацягу 2020-2021 навучальнага году збірала агляд ціску на студэнцтва. У снежні 2021 г. Честный Университет запусціў праект "Універсітэт - не турма". Мы дапаўняем гэтыя звесткі кейсамі зволеных выкладчыкаў.
У Міністэрстве адукацыі абмяркоўваюць магчымасць увесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў. Сваім поглядам на сітуацыю падзяліўся Андрэй Лаўрухін у інтэрв'ю gazeta.by, мы прыводзім цытаты.
У канцы кастрычніка Scholars at Risk выпусціла чарговую версію сваёй справаздачы Free To Think report 2023 пра стан акадэміі па ўсім свеце. Сёлета Беларусь фігуруе ў справаздачы з кейсам пра затрыманых сяброў Акадэміі навук. Ніжэй мы прыводзім поўны пераклад часткі пра Беларусь.